Вы тут

Мільярды еўра на распрацоўку вакцыны ад каранавіруса

Брусель, 4 траўня 2020-га / Reuters

Мільярд еўра на барацьбу з каранавірусам. Гэтыя сродкі выдаткуе Еўракамісія, заявіла ў панядзелак яе старшыня Урсула фон дэр Ляен. А на міжнароднай донарскай анлайн-канферэнцыі, арганізаванай Еўракамісіяй сумесна з Сусветнай арганізацыяй здароўя, за тры гадзіны на распрацоўку вакцыны ад каранавіруса сабралі 7,4 млрд еўра.

Як паведамляла Еўрарадыё, еўрапейцы пачалі ўжо паціху выходзіць на вуліцы. Шэраг краін аб'явілі пра пачатак выхаду з каранціну.

У свеце на сённяшні дзень налічваецца 3,5 млн выпадкаў заражэння COVID-19. У Еўропе найбольш іх у Іспаніі — 217,4 тысячы. Памерлі ўжо 248,1 тысячы чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.