Мілінкевіч: Беларусы замежжа — гэта амбасадары краіны ў свеце

"Сёння Беларусі, якая павінна зрабіць геапалітычны выбар і пайсці па шляху еўрапейскай інтэграцыі, вельмі патрэбны вашы веды, досвед і патрыятызм", — сказаў Аляксандр Мілінкевіч на V з`ездзе беларусаў свету, які праходзіць 18—19 ліпеня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры.
У з'ездзе бяруць удзел больш за 200 дэлегатаў з 17 краін. Тэма з`езда — "Нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў у сучасным свеце: праблемы захавання і развіцця".

Сёння ў праграме форуму — сустрэчы дэлегатаў з прадстаўнікамі афіцыйных установаў у пытанні супрацоўніцтва, прэзентацыя кніг, сустрэчы з творчай інтэлігенцыяй. У другой палове дня плануецца прыняць выніковыя дакументы і абраць кіруючыя органы.

Сёння ж павінна адбыцца пасяджэнне новаабранай Вялікай рады Міжнародная грамадскага аб`яднання "Бацькаўшчына".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі