Міліцыянты разагналі пікет антыфашыстаў каля расійскай амбасады ў Мінску

У Мінску каля расійскай амбасады адбыўся 5-хвілінны пікет антыфашыстаў. Каля будынка дыппрадстаўніцтва сабралося каля 50 маладзёнаў. Яны трымалі расцяжку “Не фашызму!”, а таксама партрэты чатырох чалавек, якія загінулі ў Расіі ад рук неафашыстаў.

Асноўная мэта акцыі — спыніць забойствы людзей у суседняй краіне, дзе апошнім часам пачасціліся напады на замежнікаў. Акцыя не была санкцыянаваная.

Праз 5 хвілін пасля яе пачатку маладзёнаў разагналі супрацоўнікі міліцыі. Па словах удзельнікаў пікета, затрыманняў не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі