Міліцыянты не могуць назваць колькасць заўзятараў "Рэала" на матчы з БАТЭ

Беларускія праваахоўныя органы не могуць назваць колькасць заўзятараў мадрыдскага "Рэала", якія прыехалі ў Мінск на матч з барысаўскім БАТЭ. Раней паведамлялася, што на матчы на мінскім стадыёне "Дынама" чакаецца прысутнасць каля 400 прыхільнікаў іспанскага клуба. Аднак, як паведамляе БелаПАН са спасылкай на транспартную міліцыю, 24 лістапада разам з камандай у Мінск чартарным рэйсам прыляцелі толькі каля 20 заўзятараў. Другога чартара — 25 лістапада — не было.

Па звестках транспартнай міліцыі, астатнія прыхільнікі "Рэала" заязджаюць у краіну неарганізаванымі групамі на аўтобусах, асабістым аўтатранспартам з Расіі ды, магчыма, Польшчы.

Матч БАТЭ — "Рэал" пройдзе на стадыёне "Дынама" 25 лістапада, пачатак у 21.45.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі