Міліцыянту давялося страляць, калі забіралі дзіця ў нядбайных бацькоў

Участковаму інспектару міліцыі Бярозаўскага РАУС давялося 5 разоў стрэліць з пісталета ў паветра, каб абараніць педагогаў ад нядбайных бацькоў. П'яныя бацькі сталі пагражаць сякерай і нажом чальцам камісіі, якія прыйшлі за трохгадовым дзіцем. Пасля стрэлаў нядбайныя бацькі перасталі супраціўляцца і былі затрыманыя.

У іх забралі сякеру і нож ды склалі адміністратыўныя пратаколы. Дзіця змясцілі ў сацыяльны прытулак.

"Інтэрфакс"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі