Вы тут

Міліцыя знайшла зніклага мінскага ветэрана вайны

vk.com/angel_search

Мінская міліцыя знайшла зніклага 92-гадовага ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Віктара Ісачэнка. Пра гэта паведамляецца ў твітар-акаўнце ГУУС Мінгарвыканкама.

"Ісачэнка Віктар Іванавіч знойдзены! У цяперашні час ён знаходзіцца ў медыцынскай установе і праходзіць лячэнне", — гаворыцца ў паведамленні міліцыі. 

Як распавядала Еўрарадыё, ветэран, які жыў па вуліцы Кунцаўшчына, знік 12 лютага: удзень ён выйшаў з дому і не вярнуўся. Яго шукалі міліцыянты і валанцёры.