У Лідзе міліцыя затрымала пенсіянерку за надпіс "Навінкі чакаюць псіха!"

У Лідзе міліцыя затрымала пенсіянерку за надпіс "Навінкі чакаюць псіха!"

Прэс-служба МУС Беларусі паведамляе пра чарговае затрыманне. На гэты раз у Лідзе ў рукі міліцыі трапіла 68-гадовая жанчына, якая "пакінула цынічныя надпісы на сценах каля чыгункі". На відэа жанчыну просяць паўтарыць тэкст надпісу, і яна кажа: "Навінкі чакаюць псіха!". Яна называе і прозвішча чалавека, якога мела на ўвазе. Але з відэа яго прыбралі.

Яшчэ адзін надпіс быў адрасаваны міліцыянерам.

Жанчына кажа, што зрабіла надпісы з-за таго, што ў кастрычніку міліцыя затрымала яе сына, хаця ён не ўдзельнічаў у акцыі пратэсту. У дачыненні пенсіянеркі распачалі крымінальную справу па факце "апаганьвання збудаванняў і псавання маёмасці".

За апошнія месяцы міліцыя затрымлівае ў Беларусі сотні і сотні грамадзян, якія розным чынам выказваюць свой пратэст і незадавальненне дзеяннямі ўладаў. Напрыклад, у Мастах мясцовы жыхар вешаў пудзіла міліцыянера і клаў яго ў труну. Распачынаюцца крымінальныя справы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі