Міліцыя забрала дыск "нулявога кіламетра" з Віцебска, які прадавалі ў інтэрнэце

Міліцыя забрала дыск "нулявога кіламетра" з Віцебска, які прадавалі ў інтэрнэце

Міліцыя забрала частку знака "нулявы кіламетр", якую жыхар Віцебска спрабаваў прадаць у інтэрнэце, піша tut.by. Цяпер праваахоўнікі высвятляюць, ці законна прадмет трапіў да яго ў рукі.

Як паведамлялася раней, з 2001 года на плошчы Перамогі стаяў знак "нулявы кіламетр". Ён адлічваў адлегласць ад Віцебска да розных гарадоў. Пры рэканструкцыі плошчы ў 2009 годзе знак бясследна знік. Некалькі дзён таму ён нечакана "ўсплыў" на вядомым сайце прыватных абвестак "Куфар".

За частку "нулявога кіламетра" віцяблянін Кірыл прасіў 2000 расійскіх рублёў. Як выявілася, мужчына — будаўнік, ён працаваў на плошчы Перамогі падчас рэканструкцыі. Кірыл кажа, што знайшоў частку знака ў каўшы экскаватара — мяркуючы па ўсім, яе хацелі адправіць на сметніцу разам з іншымі будаўнічымі адкідамі. 

Віцяблянін вырашыў забраць знаходку сабе. Спярша хацеў паставіць на лецішчы, але потым вырашыў прадаць. Два гады таму ён ужо даваў на "Куфар" абвестку, але здзелка не адбылася.

Другі раз Кірыл даў абвестку 7 студзеня. А ўжо ўдзень 8-га да яго пад выглядам пакупнікоў прыехалі міліцыянты. Яны забралі знак, а ў прадаўца ўзялі тлумачэнне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі