Міліцыя: Сёлетні Чарнобыльскі шлях быў самым малалюдным і неарганізаваным

Згодна з ацэнкай міліцыі, “Чарнобыльскі шлях” сабраў каля 200 чалавек. Гэта была адна з самых малалюдных і самая неарганізаваная акцыя за ўсе гады правядзення "шляху", адзначылі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.
Там дадалі, што затрыманняў падчас мітынгу не было, паведамляе “Інтэрфакс”. Нагадаем, сёлета праходзіў 20-ы “Чарнобыльскі шлях”. Самым масавым ён быў у 1996 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі