Міліцыя шукае жанчыну, якая пакінула немаўля ў кантэйнеры для смецця

Цела немаўля знайшлі ў кантэйнеры для смецця пенсіянеры. Яно было запакаванае ў палімерны мяшок чорнага колеру. Да месца адразу ж выехала аператыўна-следчая група, распачатая праверка.

“Затрыманых пакуль няма. Працуюць як супрацоўнікі Следчага камітэта, так і супрацоўнікі органаў унутраных спраў”, — распавядае Еўрарадыё прадстаўніца упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Як стала вядома Еўрарадыё, зараз міліцыя шукае сляды злачынства ў жылым масіве, прылеглым да месца страшнай знаходкі. Праходзіць апытанне жыхароў прылеглых дамоў. Жанчыну, якая была зарэгістраваная цяжарнай, шукаюць у медычных установах Нароўлі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі