Міліцыя: Горацкі пастар Пётр Маланачкін парушыў закон аб свабодзе сумлення

Размясціўшы на дрэве каля свайго дома стэнд з рэлігійнай літаратурай, пастар мясцовай абшчыны Евангельскай царквы Пётр Маланачкін парушыў закон аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях. Гэта вынікае з адказу начальніка Горацкага РАУС Валер'я Харкевіча на заяву пастара ў раённую пракуратуру. Больш за чатыры гады святар вывешваў стэнд "Слова аб Богу" з рэлігійнай літаратурай для бясплатнага распаўсюду, нагадвае БелаПАН. Сёлета 17 чэрвеня камісія па адміністрацыйных правапарушэннях Горацкага райвыканкама пад старшынствам Галіны Ляшэнкі аштрафавала Маланачкіна на 175 тыс. рублёў. Яго звінавацілі ў парушэнні Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання тэрыторый гарадоў і гарадскіх пасёлкаў.

26 чэрвеня на загад Харкевіча 2 міліцыянты і 5 чалавек у цывільным разламалі стэнд і павезлі з сабой рэлігійную літаратуру. З гэтай нагоды Маланачкін звярнуўся ў раённую пракуратуру з просьбай вярнуць стэнд з духоўнай літаратурай і навесці канстытуцыйны парадак у Горках. Пастар нагадаў, штоо паводле артыкула 44 Канстытуцыі Беларусі "дзяржава гарантуе кожнаму права ўласнасці".

25 ліпеня Маланачкін атрымаў адказ з раённай міліцыі, што праведзеная праверка не пацвердзіла факту знішчэння стэнда з рэлігійнай літаратурай супрацоўнікамі РАУС. Пастара абвінавацілі ў парушэнні патрабаванняў закона "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях", бо мясцовая ўлада не выдзяляла Маланачкіну месца, дзе ён самавольна размясціў стэнд з рэлігійнай літаратурай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі