Мікалай Лукашэнка двойчы на тыдзень трэніруецца ў стральбе са зброі

Мікалай і Аляксандр Лукашэнкі на карціне, выстаўленай у Палацы Незалежнасці / БЕЛТА​

Мікалай Лукашэнка валодае ўсімі відамі стралковай зброі і двойчы на тыдзень праходзіць трэніроўкі ў стральбе, расказаў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыю Кісялёву.

Пры гэтым Мікалай "патрабуе, каб я яго адвёз на палігон", каб навучыцца кіраваць бронетэхнікай, дадаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, ён збіраецца выканаць просьбу сына "калі-небудзь".

Аляксандр Лукашэнка таксама расказаў у інтэрв'ю, што яго сын Мікалай "нядаўна" спаборнічаў з Пуціным у стральбе з пісталетаў — "ўдвух стаялі на пазіцыі, стралялі". Лукашэнка адзначыў, што Пуцін добра валодае зброяй, і прызнаўся, што пісталет — гэта для яго самая цяжкая і нелюбімая зброя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.