Міхаіл Грабоўскі названы найлепшым хакеістам Беларусі
Найлепшым хакеістам Беларусі сезона 2008/2009 гг. стаў форвард клуба НХЛ "Таронта Мэйпл Ліфс" і зборнай Беларусі Міхаіл Грабоўскі. Па выніках традыцыйнага штогадовага апытання, праведзенага газетай "Прессбол", ён набраў 457 ачкоў (109 першых месцаў, 57 другіх, 16 трэціх). Другім аказаўся галкіпер магнітагорскага "Металурга" і зборнай Беларусі Андрэй Мезін — 388 ачкоў (73, 73, 23), трэцім — абаронца НХЛаўскага "Каларада Эвеланш" і зборнай Беларусі Руслан Салей — 127 (2, 29, 63).
У апытанні ўдзельнічалі 200 рэспандэнтаў: трэнеры, арбітры, спецыялісты і журналісты. Падчас апытання называліся прозвішчы 23 гульцоў (3 варатароў, 4 абаронцаў і 16 нападаючых), якія прадстаўляюць 18 клубаў з чатырох краін.