Мігранты з тэрыторыі Беларусі кідалі камяні ў польскіх памежнікаў

Беларуска-польская мяжа

Беларуска-польская мяжа / twitter.com/Straz_Graniczna

Група з 10 мігрантаў з тэрыторыі Беларусі закідала камянямі і галінкамі польскіх памежнікаў. Перад тым ім не дазволілі патрапіць у Польшчу ў абыход афіцыйных пунктаў пропуску. Гэта адбылося ў раёне Белавежы.

За мінулыя суткі ў Польшчу з Беларусі спрабавалі трапіць 72 замежнікі. 17 з іх, пабачыўшы польскія патрулі, вярнуліся на беларускую тэрыторыю. Астатніх давялося спыняць, паведамляе польская памежная служба.

На латвійска-беларускай мяжы спыненыя 49 мігрантаў. Там у апошнія дні захоўваецца сур'ёзная напружанасць. Парушыць літоўска-беларускую мяжу спрабавалі трое ўцекачоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі