23 сакавіка з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 125 чалавек, паведамляе прэс-служба польскіх памежнікаў. Прычым 33 з іх падыходзілі да плота на мяжы і вярнуліся назад у Беларусь.
Былі і такія, хто перапраўляўся праз памежную раку Свіслач плыўма. Па звестках польскай памежнай службы, сярод іх былі 15 самалійцаў, два еменцы і два сірыйцы.
А яшчэ чацвёра сірыйцаў перабраліся праз памежную рэчку на пантоне.