Metallica абяцае новы альбом у наступным годзе

У 2014 годзе Metallica засядзе ў студыі і запіша новы альбом. Пра гэта заявіў бубнач каманды Ларс Ульрых падчас выступу на Comic-Con у Сан-Дыега.

Нагадаем, што папярэдні LP "Death Magnetic" гурт выдаў у 2008 годзе. Праз некаторы час Metallica паказала свету сваю працу з Лу Рыдам — "Lulu" — якая атрымала больш негатыўных, чым станоўчых водгукаў як сярод крытыкаў, так і сярод прыхільнікаў. Пазней, каб хоць неяк рэабілітаваць сябе ў вачах фэнаў, гурт выдаў EP з песнямі, што не ўвайшлі ў "Death Magnetic". Тады ж каманда паабяцала цалкам новы дыск.

Але два апошнія гады Metallica актыўна гастралюе і займаецца здымкамі фільма "Metallica: Through The Never", які мае выйсці 27 верасня. І вось пасля прэм'еры калектыў нібыта нарэшце засяродзіцца на новым альбоме. Дарэчы, прадзюсаваць яго, як і папярэдні, будзе Рык Рубін.

Фота: www.classicrockmagazine.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі