Мэрлін Мэнсан задаволены, што згубіў кантракт

Мэрлін Мэнсан (Marilyn Manson) застаўся без кантракту. Лэйбл Interscope, які працуе з шок-рокерам, застаўся незадаволены нізкім узроўнем продажў яго новага альбома “The High End of Low” (усяго толькі 121 тысяча асобнікаў) і таму прыняў рашэнне вызваліць яго ад абавязкаў па кантракце. Сам Мэнсан не баіцца статусу вольнага артыста, і нават падаецца задаволеным такога роду падзеяй. “Нас толькі што вызвалілі ад кантракту з Interscope, так што зараз татальны кантроль над творчасцю, то бок песнямі, кліпамі, вярнуўся да мяне”, - заявіў вялікі і жахлівы.

“Калі я быў звязаны кантрактам і яго цеснымі межамі, мне даводзілася рабіць абы што – тое, што дазволіць лэйбл альбо тое, што ён захоча выпусціць. Як мінімум палова маіх творчых ідэй адпраўляліся на сметнік. Так што зараз фэны могуць чакаць вяртання сапраўднага Мэнсана”, - абнадзеіў публіку музыка.

Адначасова рокер заявіў, што ўжо працуе над новым матэрыялам, які “чымсьці нагадвае” пласцінку Дэвіда Боўі “Aladdin Sane”.

Фота: issa.ltalk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі