Вы тут

Менш за сто чалавек спрабавалі за суткі перайсці мяжу з Беларусі ў Польшчу

На мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna

За мінулыя суткі, 28 лістапада, беларуска-польскую мяжу спрабавалі парушыць 92 чалавекі. Іх спынілі.

Польскія памежнікі расказваюць таксама пра інцыдэнт каля вёскі Мельнік. Тут група з 33 замежнікаў "пры падтрымцы беларускіх сілавікоў" спрабавала сілай фарсіраваць мяжу.

Тым часам мігранты, якія спадзяваліся праз Беларусь, прыбалтыйскія рэспублікі і Польшчу трапіць у Германію, вяртаюцца дадому. Для іх на сёння быў запланаваны чарговы вывазны рэйс у іракскі Эрбіль. Аднак раніцай у панядзелак з'явілася інфармацыя, што рэйс адменены. Яшчэ адзін самалёт павінен вылецець у Эрбіль заўтра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.