Мазыранін падрабіў меддаведку і застаўся без працы

Мазыранін падрабіў меддаведку і застаўся без працы

Жыхар Мазыра падрабіў медыцынскую даведку, каб не страціць працу, а цяпер ён беспрацоўны і мае крымінальную справу. Як паведамляе тэлеканал “Мазыр”, арганізацыя, у якой працаваў мужчына, выступала падрадчыкам на буйным прамысловым аб’екце. Работнікаў штодня кантралявалі на алкаголь ужо на прахадной.

Аднойчы раніцай 34-гадовы мужчына прыйшоў на працу нецвярозы і ахова накіравала яго на дадатковы медыцынскі агляд. Медыкі пацвердзілі, што работнік сапраўды спажываў алкаголь.

Тады мужчына падабраў асадку з патрэбным стрыжнем, падрабіў у акце агляду подпіс і дапісаў “стан алкагольнага ап’янення адсутнічае”. Пасля гэтага ён страціў працу, а яшчэ на яго завялі крымінальную справу паводле артыкула 380 КК — за падробку дакументаў можна атрымаць да 2 гадоў абмежавання волі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі