Майкла Джэксана пахавалі праз паўтара месяцы пасля смерці

У Лос-Анжэлесе адбылося пахаванне Майкла Джэксана, інфармуе Sky News. Кароль поп-музыкі быў пахаваны на могілках Форэст Лоўн неўзабаве пасля таго, як яго мозг, выняты для правядзення медыцынскіх тэстаў, быў вернуты сям'і артыста.

На жалобным мерапрыемстве прысутнічалі толькі блізкія Джэксана. Дакладная дата пахавання не называецца. Хутчэй за ўсё гэта было 9 жніўня. Нагадаем, памёр спявак 25 чэрвеня.

Тым часам, прамоўтэрская кампанія, якая займалася падрыхтоўкай серыі лонданскіх шоў Майкла Джэксана, прадала правы на відэазапіс з рэпетыцый артыста кінакампаніі Columbia Pictures. Сума здзелкі 60 мільёнаў долараў. Магчымыя тэрміны выхаду дакументальнай стужкі аб падрыхтоўцы канцэртаў на сцэне лонданскай O2 Arena у дамове не агаворваюцца. Аднак вядома, што Columbia Pictures павінна прэзентаваць чарнавы варыянт фільма прадстаўнікам Джэксана не пазней за 2 кастрычніка гэтага года. Як адзначае ВВС, калі гэтыя ўмовы будуць выкананыя, стужка можа выйсці на вялікі экран да Каляд.

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі