"Майданаўцы" забралі ў салдатаў сотні шчытоў і шлемаў

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Унутраных войскаў Вікторыя Кушнір. Гэтыя рэчы былі забраныя або знішчаныя мітынгоўцамі, адзначае lenta.ru.



У прыватнасці, байцы пазбавіліся каля 300 ахоўных камплектаў для рук і ног, каля 200 шчытоў, прыкладна 150 бронекамізэлек і каля 350 шлемаў. Звесткі па страчаным рыштунку і сума шкоды ўдакладняюцца.



Па дадзеным факце распачата крымінальная вытворчасць.



Улады Кіева, у сваю чаргу, падлічылі, што за два месяцы Еўрамайдана гораду была нанесеныя шкода прынамсі на 20 мільёнаў грыўняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі