Матэрыялы “Панамскага дасье” выкладуць у сеціва

Матэрыялы “Панамскага дасье” выкладуць у сеціва

Міжнародны кансорцыум журналістаў-расследнікаў (ICIJ) 9 траўня апублікуе інтэрактыўную базу дадзеных з інфармацыяй з “Панамскага архіву” аб 200 тысячах афшорных кампаній. База з’явіцца па адрасе offshoreleaks.icij.org у 21.00 паводле мінскага часу.

Як піша meduza.io, у базе будзе даступная “базавая карпаратыўная інфармацыя” аб кампаніяй і фондах, зарэгістраваных у 21 афшорнай зоне і звязаных з асобамі з “болей як 200 краін і тэрыторый”. У шэрагу выпадкаў будуць апублікаваныя ўнутраныя звесткі панамскага рэгістратара афшораў Mossack Fonseca аб сапраўдных уладальніках той ці іншай кампаніі.

У базе не будзе звестак пра банкаўскія рахункі і грашовыя пераводы, пашпартных дадзеных, тэлефонных нумароў і перапіскі, аднак “выбраная інфармацыя будзе апублікаваная ў грамадскіх інтарэсах”.

“Панамскае дасье” — гэта некалькі мільёнаў дакументаў панамскай юрыдычнай фірмы Mossack Fonseca, якая займаецца рэгістрацыяй афшорных кампаній. Дакументы паслужылі падставай для расследавання, праведзенага ICIJ пры ўдзеле Цэнтра па даследаванні карупцыі і іншых партнёраў.

З 3 красавіка СМІ ва ўсім свеце пачалі публікаваць матэрыялы “Панамскага дасье”. Расследаванне выявіла наяўнасць афшорных кампаній у 12 сусветных лідараў і дзясяткаў вядомых асобаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі