Матч зборных Украіны і Беларусі можна будзе ўбачыць у прамым эфіры

Стартавы матч адборачнага турніра чэмпіянату свету па футболе 2010 года паміж зборнымі Украіны і Беларусі з Львова ў прамым эфіры пакажа тэлеканал ОНТ. Трансляцыя пачнецца ў суботу, 6 верасня, у 20 гадзінаў.  Пра гэта паведаміў старшыня Беларускай федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас, інфармуе "Прессбол". Нагадаем, у праграме беларускіх тэлеканалаў на суботу трансляцыя футбольнага матчу адсутнічала.

Тым часам украінскія СМІ паведамляюць, што матч паміж зборнымі Украіны і Беларусі ў Львове пройдзе пры аншлагу. Толькі за паўтара дня продажу было рэалізавана дзве тысячы білетаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі