Матч Лігі чэмпіёнаў "Вентспілс" — БАТЭ пакажа тэлеканал ЛАД

Аднак яшчэ не вырашаныя ўсе фармальнасці з кампаніяй, якая валодае правамі трансляцыі Матч 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў паміж латвійскім "Вентспілсам" і барысаўскім БАТЭ 29 ліпеня можа паказаць тэлеканал ЛАД. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік галоўнага дырэктара спартыўнага вяшчання Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Казюкевіч. У праграму тэлебачання на тыдзень трансляцыю проста не паспелі паставіць, бо сапернік БАТЭ стаў вядомы толькі ў мінулую сераду.

Аляксандр Казюкевіч: "Вельмі спадзяюся, што трансляцыя будзе. Дамоўленасць ёсць, засталіся справы папяровыя... 99,9%, што ўсё будзе".

Паводле слоў Казюкевіча, засталіся фармальнасці, якія вырашаюцца з кампаніяй, якая валодае правамі на трансляцыю.

Таму, калі ніякіх сюрпрызаў не будзе, трансляцыя матчу на стадыёне "ОСЦ" у Вентспілсе пачнецца ў 18.00 у сераду, 29 ліпеня, на тэлеканале ЛАД.

Матч у адказ у Барысаве пройдзе 5 жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі