Вы тут

Мат у эфіры "Беларусь 5" — вядоўца не ведаў, што камера працуе (18+)

Скрыншот: Мікалай Хадасевіч у студыі

14 лютага на тэлеканале "Беларусь 5" адбыўся канфуз — спартыўны журналіст Мікалай Хадасевіч вылаяўся матам у жывым эфіры. Хадасевіч вёў праграму "Спорт-цэнтр" у перапынку матча 1/16 Лігі Еўропы "Шахцёр" (Украіна) — "Айнтрахт" (Германія) і не ведаў, што ў эфіры сарваўся рэкламны блок.

Пасля пары секунд цемры замест рэкламы ўключылася камера ў студыі, дзе ў гэты час вырашаліся "рабочыя моманты". Вядоўца дастаў з-пад стала забытыя там сцяжкі букмекерскай канторы "Пары-Матч" і эмацыйна выказаўся з нагоды таго, што іх не было ў кадры ў першай частцы праграмы.

"Так і працуеце!" — пракаментаваў другі вядоўца праграмы: