Маскоўскі патрыярх Кірыл спадзяецца, што праваслаўная царква захавае адзінства

Маскоўскі патрыярх Кірыл спадзяецца, што праваслаўная царква захавае адзінства

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл спадзяецца, што праваслаўная царква пераадолее крызіс і захавае адзінства, “неабходнае для адраджэння нашых народаў”. Пра гэта кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы заявіў па прыбыцці ў Мінск, дзе адбудзецца пасяджэнне Святога Сінода.

Паводле патрыярха, у сінодзе мяркуюць вырашыць шмат важных пытанняў і сярод іншага адрэагаваць на сітуацыю, якая адбываецца ва Украіне, перадае БЕЛТА.

Нагадаем, што на гэтым тыдні Сусветны сінод  прыняў шэраг рашэнняў, якія набліжаюць Украінскую праваслаўную царкву да аўтакефаліі. Быў адменены ўказ 1686 года, паводле якога Маскоўскі патрыярхат можа прызначаць Кіеўскага мітрапаліта.

РПЦ пагражае разрывам сувязяў з Канстанцінопальскім патрыярхатам у выпадку атрымання Украінай томаса.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі