Вы тут

Маскоўскі Патрыярх Кірыл павіншаваў з днём нападу Германіі на СССР

Выступ патрыярха Кірыла 22 чэрвеня / Reuters

З нечаканай заявай выступіў 22 чэрвеня маскоўскі патрыярх Кірыл

Сёння ён сустракаўся з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і міністрам абароны Сяргеем Шайгу ў нядаўна адкрытым у Падмаскоўі галоўным храме Міністэрства абароны Расіі. Падзея была прымеркаваная да гадавіны пачатку савецка-нямецкай вайны. 

Пуцін у суправаджэнні патрыярха Кірыла наведаў сабор Уваскрашэння Хрыстовага і адкрыў мэмарыяльны комплекс "Дарога памяці". Пасля гэтага ён выступіў перад вайскоўцамі і назваў абсалютна святой памяць пра Вялікую Айчынную вайну.

Патрыярх Кірыл, які выступаў перад Пуціным, у сваёй прамове заявіў: "Са знамянальным, журботным, але адначасова ўрачыстым днём усіх вас сардэчна віншую".

Дарэчы, рэпрэсіі супраць Праваслаўнай царквы ў СССР падчас вайны с фашыстамі практычна спыніліся. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.