Вы тут

Масавая аварыя на Нямізе ў Мінску

На месцы ДТЗ / @gaiminsk

У сераду а 11-й гадзіне на Нямізе ў Мінску здарылася масавая аварыя. Там сутыкнуліся сем аўтамабіляў. Як паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ, паводле папярэдняй інфармацыі, усё пачалося з таго, што тралейбус, які рухаўся з боку вуліцы Гарадскі Вал у накірунку праспекта Пераможцаў, наехаў на аўтамабіль. Прычынай стала тое, што ў нейкі момант нешта адцягнула ўвагу кіроўцы тралейбуса і не была вытрымана бяспечная дыстанцыя.

На месцы ДТЗ / @gaiminsk

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.