Марыш пра спатканне з лідэрам гурта Open Space Віталём Маціеўскім?

Скончыўшы працу над новым альбомам, музыка нарэшце можа дазволіць сабе адпачыць і патусавацца з новымі людзьмі. Калі ты хочаш стаць новай сяброўкай Віталя Маціеўскага - не прапусці свой шанец. Музыка паабяцаў нам, што абавязкова рэалізуе ідэю аўтаркі самай інтрыгуючай і смелай прапановы. 

Цяпер мы прапануем табе крыху пафантазіраваць і пакінуць камент з апісаннем таго, што б ты хацела зрабіць разам з музыкам да 18:00 пятніцы, 23 сакавіка

І, вядома, не забывай, што натхніцца можна 22 сакавіка ў клубе Re:public, дзе гурт Open Space будзе прэзентаваць свой новы альбом "Pressure". Уваход, дарэчы, вольны. 

А пакуль чакаеш вынікаў, раім пачытаць свежанькае інтэрв'ю з фронтмэнам Open Space! :)

Імя пераможцы конкурсу назаве сам Віталь у праграме "Музычны Танэль" 23 сакавіка ў 20:30 у жывым эфіры Еўрарадыё.