Марціновіч: Прачытаўшы мой раман, амерыканцы захочуць паглядзець на Мінск

Як паведамляе сайт110802 Marcinovi4_site.mp3
Марціновіч: “Я першы раз пра гэта чую і збянтэжаны трохі гэтай навіной. Я не чакаў. Тое, што я чуў і што я ведаю — гэта амерыканскае выдавецтва Northwestern University Press набыло правы на пераклад гэтага раману і яго выдання. Мая лонданская агентка зрабіла ўсю папяровую працу, і яны сказалі мне, каб я чакаў дзесьці год, бо тэкст складаны і нейкі знакаміты перакладчык будзе даволі доўга з ім корпацца. Гэта ўсе, што я ведаў. Пасля гэтага мы шэсць месяцаў ніякіх навінаў не мелі і тут тэлефануе Еўрарадыё... Гэта прыемна і дзіўна”.

Еўрарадыё: Як ваш раман “Параноя” могуць успрыняць чытачы з ЗША, якой яны пабачаць Беларусь?

Марціновіч: “Гэты твор пранікнёны маім пачуццём да Мінску. Здаецца, што адзінай натуральнай рэакцыяй з боку амерыканцаў будзе зацікаўленне Мінскам і спроба зрабіць сюды вандроўку, каб пабачыць наш дзіўны горад.

Відавочна, што Беларусь ў творы “Параноя” пададзена, як было напісана пра гэта ў газеце The New York Times, змрочнай краінай, аднак пры гэтым яна вельмі асаблівая і вельмі прыгожая ў сваёй змрочнасці. Усё астатняе будзе вельмі моцна залежыць ад якасці перакладу, ад таго як перакладчык здолее перадаць тую энергетыку, якой набрыняў гэты тэкст.

Я рабіў усё магчымае, каб выйсці за межы штампаў пра "апошнюю дыктатуру Еўропы", каб падаць Беларусь цікавай, інтэлектуальнай краінай, на вуліцах якой гучыць класічная музыка, гучыць Моцарт, і якая мае вельмі старажытныя традыцыі і карані”.

Еўрарадыё: Ці вы рабілі нейкія праўкі з разлікам на амерыканскага чытача?

Марціновіч: “Я калі пісаў гэты тэкст, неяк падсвядома намагаўся зрабіць яго адразу канвертаваным для інтэрнацыянальнага чытача. Гэта адзін з нешматлікіх беларускіх сучасных раманаў, які можа сябе прадаваць без усялякіх адаптаванняў па-за межамі Беларусі. “Параноя” павінна быць зразумела ўсім — гэта так проста і так уцямна, што там і правак ніякіх не трэба рабіць было”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі