МАП: становішча беларускіх незалежных прафсаюзаў не паляпшылася

Міжнародная арганізацыя працы не бачыць у Беларусі зрухаў о бок выканання сваіх рэкамендацый. Ужо чацвёрты раз за апошнія 5 гадоў МАП прапанавала ўключыць Беларусь у спецпараграф. У сваю чаргу, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі заявіла, што шматлікія дэлегаты нагаворваюць на нашую краіну "па ўказцы і з асабістай боязі". Прэс-служба ФПБ паведамляе, што "ўсё больш прафсаюзаў свету далучаюцца да звароту ФПБ, нават нягледзячы на тое, што былі спробы абвясціць акцыю ФПБ і звароты несапраўднымі, а подпісы прафсаюзаў – падробленымі. У гэтай сувязі на дэлегатаў аказваецца вялізарны ціск".

Леанід Козік звярнуўся з лістом да камісара па гандлі Еўрасаюза Пітара Мандэльсана, Генеральнага сакратара Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў Джона Монкса і Генеральнага сакратара Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў Гая Райдара. У лісце "асуджаецца распаўсюджванне паклёпніцкіх звестак, а таксама змешчаныя копіі сапраўдных дакументаў", – цытуе прэс-службу ФПБ інтэрнэт-выданне “Телеграф”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі