Манастыр за калючым дротам

Фотарэпартаж з аднаго з самых старажытных праваслаўных манастыроў Еўропы — Печская Патрыарша, што месціцца на захадзе Косава каля горада Печ
Паездку журналістам з Беларусі, Украіны, Малдовы і Расіі арганізавалі спантанна, спецыяльна па іх просьбе. Праўда, папярэдзілі, што выязджаць давядзецца рана: не гледзячы на тое, што пры нармальных умовах дарога туды займае прыблізна паўтары гадзіны, трэба яшчэ дадаваць колькі дзясяткаў хвілін часу з улікам стану косаўскіх дарог.

Нечаканасцю стала тое, пра што мы ўжо чулі, але ў што так не хацелася верыць. Не даехаўшы да горада Печ кіламетраў 40 мы напаткалі зруйнаваную, хутчэй за ўсё падарваную спецыяльна падкладзеным зарадам, царкву. Побач з яе руінамі албанскі хлопчык пасвіў кароў...

Таму тое, што на ўваходзе ў манастыр нас спынілі салдаты міратворчых сілаў KFOR, ні для каго нечаканасцю не стала. Нас ледзь не завярнулі назад. Высветлілася, што дамаўляцца пра візіт неабходна з маці-настаяцелькай і кіраўніцтвам KFOR трэба загадзя. Як мінімум за два дні да запланаванай паездкі. На шчасце, паўгадзінныя перамовы мелі станоўчы плён і нас прапусцілі на тэрыторыю манастыра.

Сёння ў манастыры Печскай Патрыаршы разам жывуць і манахі, і манахіні. Некаторыя з іх знайшлі прытулак пад гэтым дахам пасля таго, як не стала іх цэркваў. Нагадаю, за 10 гадоў супрацьстаяння змагары за незалежнасць Косава знішчылі 150 праваслаўных цэркваў і манастыроў на тэрыторыі гэтай не такой ужо і вялікай па сваіх тэрытарыяльных маштабах краіны.

Нягледзячы на тое, што салдаты італьянскага патруля KFOR забаранілі нам фатаграфаваць, святары і манахі Печскай Патрыаршы рабіць журналістам здымкі дазволілі. Праўда, ад размоў адмовіліся. Таму Еўрарадыё проста прапануе паглядзець на тое, што гэта за святое месца. Некалькі разоў албанцы пагражалі яго зруйнаваць, перыядычна спрабуюць закідваць камянямі. Але манастыр працягвае сваё існаванне ў цэнтры Еўропы і ў незалежным Косаве толькі дзякуючы таму, што вакол калючы дрот і салдаты са зброяй.


Глядзі таксама папярэднія рэпартажы і фотарэпартажы:

Сербаў і албанцаў Мітравіцы збліжае толькі рок-школа для моладзі

“Няўстойлівы” праект незалежнасці Косава

Косава і Сербія ўвойдуць у ЕС, але паасобку

Пра тых, хто падтрымлівае парадак у Косава

Еўропа спрабуе “замаляваць” Косава на мапе ЕС







































Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі