Вы тут

Малдова завярнула 19 партый беларускай бульбы

agronews.com

За 7 тыдняў: з 26 сакавіка па 13 траўня — Малдова завярнула 19 партый беларускай бульбы са 121, або 15% ад агульнай колькасці партый. Прычына — карычневая гніль, якая магла перакінуцца на малдаўскую бульбу. Пра гэта са спасылкай на Нацыянальнае агенцтва па бяспецы харчовых прадуктаў (НАБПП) Малдовы піша ZDG.

Няякаснымі прызнаныя каля 400 тон беларускай бульбы. НАБПП перадало ў Галоўную дзяржаўную інспекцыю па насенневодству і ахове раслін Беларусі спіс вытворцаў, у якіх знайшлі заражаную бульбу. З 3 траўня 2019 года малдаване перасталі знаходзіць карычневую цвіль у беларускай бульбе.

З пачатку года экспарт беларускай бульбы ў Малдову павялічыўся ў 320 разоў. Па афіцыйнай статыстыцы, за студзень-люты 2019-га мы прадалі малдаванам амаль 13,5 тысяч тон бульбы. Летась за аналагічны перыяд продажы склалі ўсяго 42 тоны.

У Міністэрстве сельскай гаспадаркі Беларусі эканамічны цуд тлумачаць засухай у Еўропе. А таксама тым, што беларускую бульбу адмовілася купляць Расія, таму экспарт давялося дыверсіфікаваць.