Вы тут

Малайзія адменіць смяротнае пакаранне

Фота: pixabay.com

Малайзія адменіць смяротнае пакаранне. Урад ужо прыняў адпаведнае рашэнне, але яго мусіць ухваліць парламент краіны. Яго пасяджэнне запланаванае на панядзелак, 15 кастрычніка, інфармуе dw.com.

У адміністрацыі прэм'ера Малайзіі заявілі, што на перыяд абмеркавання законапраекта ў краіне могуць увесці мараторый на выкананне смяротных прысудаў. Звычайна іх выносяць за дзяржаўную здраду, кантрабанду наркотыкаў у асабліва буйным памеры, за забойства і згвалтаванне непаўналетніх.

Як вядома, Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, у якой існуе смяротнае пакаранне. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, еўрапейскія структуры неаднаразова заклікалі ўлады нашай краіны адмяніць смяротнае пакаранне ці ўвесці на яго мараторый.