Маладыя людзі ў Мінску здымалі кватэры на суткі і абкрадалі іх

Маладыя людзі ў Мінску здымалі кватэры на суткі і абкрадалі іх

9 лістапада 2017 года ў Кастрычніцкі РУУС Мінска паступіла паведамленне пра кватэрны крадзеж па вуліцы Аэрадромнай. Гаспадыня кажа, што зніклі грошы з кватэры, якую яна здавала на суткі. Жанчына не змагла датэлефанавацца кватэраздымальніку, бо нумар мабільніка быў недаступны.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку пры сілавой падтрымцы байцоў САХР унутраных войскаў МУС высветлілі і затрымалі асобаў, якія здымалі кватэру на суткі. Гэта былі дзве дзяўчыны, 19 і 20 гадоў, а таксама 20-гадовы хлопец, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі.

Па словах міліцыянтаў, кампанія здымала ў Мінску кватэры на суткі. А пасля таго, як кватаранты з'язджалі, гаспадары заўважалі знікненне грошай, каштоўных рэчаў і бытавой тэхнікі. Пасля серыі такіх крадзяжоў група з'ехала на таксоўцы з Мінска ў Маскву, дзе і патраціла ўсе скрадзеныя грошы.

Праз нейкі час яны вярнуліся ў Мінск і знялі на суткі прыватны дом, дзе і былі затрыманыя. Падчас затрымання пры іх быў знайшлі скрадзены тэлевізар, а таксама рэчы, набытыя на выкрадзеныя грошы.

Выявілася, што затрыманыя асобы маюць дачыненне да шэрагу злачынстваў маёмаснага характару на тэрыторыі Мінска. На іх пачалі крымінальную справу за крадзеж. Маладым людзям пагражаюць да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі