Маладым педагогам са студзеня 2009 года павялічаць заробкі - А. Косінец

Са студзеня 2009 года плануецца павялічыць заробак маладым педагогам. Пра гэта БЕЛТА паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Косінец.  Да павелічэння заробкаў настаўнікам ёсць некалькі падыходаў. Заработная плата маладым спецыялістам будзе павялічаная з улікам пераходу на 11-гадовую сістэму адукацыі. Не выключана, што заробкі ўсіх настаўнікаў з 2009 года павысяцца амаль на 20%.

А.Косінец адзначыў, што таксама разглядаецца магчымасць павысіць заробкі педагогаў ужо з 1 кастрычніка 2008 года. Гэта звязана са зменай тарыфнай стаўкі першага разраду. Плануецца, што стаўка падвысіцца з Br73 тыс. руб. да 91 тыс. руб.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі