Максім Мірны і Джэймі Мюрэй у чвэрцьфінале тэніснага турніру ў ЗША згуляюць
Беларус Максім Мірны і Джэймі Мюрэй з Вялікабрытаніі выйшлі ў чвэрцьфінал парнага разраду тэніснага турніру ў амерыканскім Індыян-Уэлсе. У матчы 2-га раунда беларуска-брытанскі дуэт упэўнена перагуляў ў двух сэтах французаў Мішэля Ллодра і Арно Клеманда (7 нумар пасеву) – 7:6, 6:4. У паядынку за выхад у паўфінал Мірны і Мюрэй сустрэнуцца з лепшай парай свету амерыканцамі Бобам і Майкам Брайанамі.
Для Максіма Мірнага цяперашні турнір з’яўляецца адным з заключных этапаў падрыхтоўкі да матчу за выхад у плэй-оф сусветнай групы Кубка Дэвіса супраць зборнай Швейцарыі, які адбудзецца ў Мінску 11-13 красавіка. Дарэчы, на кортах Індыян-Уэлса выступаюць і будучыя супернікі беларусаў. У трэцім крузе адзіночнага разраду першая ракетка планеты швейцарац Роджэр Федэрэр разграміў француза Нікаля Маю – 6:1, 6:1, а Станіслас Вўрынка абыграў кіпрыёта Маркоса Багдаціса – 6:3, 6:7, 6:0. спаборніцтвы ў Індыян-Улсе, прызавы фонд якіх складае $ 3 млн. 589 тыс. завяршаецца 23 сакавіка.
БелТА