Вы тут

Макей: рэжым у Беларусі моцны, сітуацыя будзе пад кантролем

Уладзімір Макей / З архіву Еўрарадыё

26 чэрвеня міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей выказаўся наконт сітуацыі ў нашай краіне.

"Гэта памылка многіх цяпер знешніх, унутраных [сіл]: усе думаюць, што рэжым слабы, цытуе словы Макея ria.ru. — Усе ўспамінаюць 2010 год [тады прайшлі прэзідэнцкія выбары і была разагнана Плошча], тады таксама ўсе думалі, што рэжым слабы, а цяпер яшчэ больш слабы. Запэўніваю вас: рэжым моцны, спакойны, і мы ўпэўненыя ў тым, што сітуацыя будзе пад кантролем".

Уладзімір Макей заявіў, што праз "дзеянні на вуліцы" нельга змяніць сітуацыю ў краіне. Ён нагадаў пра пацяпленне адносін з ЕС, якое адбываецца ў апошнія гады, і таму "развіццё падзей па непажаданым сцэнары... нікому не трэба". Але міністр прызнае, што Брусель выказвае засцярогі наконт апошніх падзей у Беларусі.

"Калі адбудуцца непажаданыя падзеі, якія адкінуць нас у 2010 год, то трэцяй адлігі не будзе, гаварыў Макей. — Аднаўленне нармальных дачыненняў з іншымі краінамі зойме нашмат больш часу, чым пасля 2010 года".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.