Вы тут

Макей пра санкцыі: іх мэта — давесці краіну да галодных бунтаў

Уладзімір Макей / Еўрарадыё

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей пагутарыў з дзяржканалам і закрануў тэму санкцый супраць Беларусі. Паводле яго, у краінах Еўрасаюза "узмоцнена імкнуцца прывучыць грамадства да думкі, што беларускі народ сам жадае санкцый", а гэта, лічыць міністр, поўны абсурд.

"Мадам Прэзідэнт Эстоніі па выніках сустрэчы з вядомай збеглай дамай кажа:" Як я толькі што была паінфармаваная, моцныя эфектыўныя санкцыі — гэта ў нацыянальных інтарэсах беларускага народа, і яны чакаюць гэтых санкцый. Так, гэта ў пэўнай меры прымусіць беларусаў пацярпець, але гэта невялікая цана". Уяўляеце, якія блюзнерскія разважанні? Там яны разважаюць наконт таго, што [мы самі просім санкцыі]", — абураецца Макей.

Кіраўнік МЗС таксама прыводзіць у прыклад словы затрыманага журналіста Рамана Пратасевіча з інтэрв'ю прапагандысту Маркаву, якія нібыта праліваюць святло на сапраўдную мэту апанентаў улады:

"Мэтай з'яўляецца ўдушэнне эканомікі Беларусі, давядзенне краіны да галодных бунтаў, якія павінны скінуць, знесці проста гэтую ўладу".

Па словах Макея, на санкцыі захаду ўлада выпрацавала меры ў адказ у палітычнай, эканамічнай і ваеннай сферах: "Мы будзем задзейнічаць гэтыя крокі ў залежнасці ад тых мер, якія распачнуць нашы партнёры".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.