Вы тут

Макей: парад — гэта святая справа для кожнага беларуса

Уладзімір Макей / З архіву Еўрарадыё

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей выказаўся пра парад, які 9 траўня пройдзе ў Мінску. Гэтае мерапрыемства выклікае неадназначную рэакцыю і ў беларускім грамадстве, і ў замежжы, паколькі працягваецца барацьба з каранавірусам.

"Парад, як і ўсе падзеі з нагоды [угодкаў] Перамогі, — гэта святая справа для кожнага грамадзяніна Беларусі", цытуе словы Макея БЕЛТА. Паводле яго слоў, у парадзе паўдзельнічаюць прадстаўнікі МЗС і дыпламатычнага корпусу.

7 траўня Уладзімір Макей прыняў удзел у акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" ды ўсклаў кветкі да стэлы "Мінск — горад-герой".

Як вядома, на вайсковым парадзе ў Мінску сёлета не будзе ветэранаў вайны. З-за сітуацыі з каранавірусам "вельмі строга" падыходзіць да яго правядзення, заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.