Макей: Пагадненне Беларусі з ЕС будзе раней, чым пазней (відэа)
![Макей: Пагадненне Беларусі з ЕС будзе раней, чым пазней (відэа)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/23998536_10208119097735766_1083450548_o.jpg.webp?itok=lrF52YZf)
Базавае пагадненне аб супрацоўніцтве Беларусі з ЕС будзе раней, чым пазней. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей, які ачольвае беларускую дэлегацыю на саміце “Усходняга партнёрства” ў Бруселі. Ён перакананы ў станоўчым вырашэнні пытання. Беларускі бок над ім працуе з еўрапейскімі партнёрамі, адзначыў міністр.
Саміт “Усходняга партнёрства” пачаўся 24 лістапада. На ім будуць абмеркаваныя прыярытэты партнёрства з ЕС да 2020 года.