Вы тут

Макей: на жаль, Беларусь нельга перанесці ў больш камфортнае месца

Іньяцыё Касіс і Уладзімір Макей / БЕЛТА

13 лютага міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся ў Мінску з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Швейцарыі Іньяцыё Касісам. Ён прыбыў з візітам у нашу краіну, сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам і паўдзельнічаў у адкрыцці швейцарскага пасольства (яно знаходзіцца на плошчы Свабоды, 11).

Па выніках сустрэчы Макею задалі пытанне наконт таго, ці зможа Беларусь пазбавіцца расійскага ўплыву і ці можа неяк дапамагчы ў гэтым Швейцарыя. "Беларусь, як і Швейцарыя, не можа выйсці са сферы чыіх-небудзь інтарэсаў, з сферы інтарэсаў вялікіх суседзяў, цытуе словы беларускага міністра БЕЛТА. — На жаль, нельга ўзяць Беларусь і Швейцарыю і перанесці ў нейкае іншае, больш камфортнае месца".

Як інфармавала Еўрарадыё, Лукашэнка знайшоў шмат падобнага ў Беларусі і Швейцарыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.