Вы тут

МАК просяць выключыць Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі з арганізацыі

НАК Беларусі ўзначальвае сын Аляксандра Лукашэнкі Віктар / president.gov.by​

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці (BSSF) звярнуўся ў Міжнародны алімпійскі камітэт з заклікам прыпыніць сяброўства НАК Беларусі.

У Фондзе лічаць, што беларускія спартыўныя чыноўнікі, якія падтрымліваюць палітыку Аляксандра Лукашэнкі, груба парушылі алімпійскую Хартыю і ейныя мэты. А Лукашэнка, па сутнасці, стаў саўдзельнікам расійскай агрэсіі супраць Украіны — ён прадстаўленнем тэрыторыі Беларусі расійскім войскам.

"Акрамя таго, у СМІ таксама ёсць звесткі аб тым, што беларуская тэрыторыя выкарыстоўваецца для ракетных удараў па Украіне", — адзначаецца ў звароце BSSF.

Там таксама нагадалі, што беларускі Нацыянальны алімпійскі камітэт ўзначальвае сын Лукашэнкі Віктар.

"На міжнароднай спартыўнай арэне няма месца тым, хто знішчае асноўны прынцып алімпізму — будаваць і прасоўваць мірны і лепшы свет", — адзначылі ў Беларускім фондзе спартыўнай салідарнасці.

Мінулай ноччу прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвясціў аб пачатку "спецыяльнай ваеннай аперацыі". Пасля чаго пачалося ўварванне расійскіх войскаў ва Украіну. Днём у чацвер украінскія памежнікі паведамілі, што расійскія войскі пайшлі на прарыў дзяржаўнай мяжы ў Кіеўскай вобласці. Расійская вайсковая тэхніка ўвайшла ва Украіну з беларускай тэрыторыі — праз кантрольна-прапускны пункт Вільча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.