Махляр набыў трохпакаёвую кватэру ў Мінску за сувенірныя долары

Махляр набыў трохпакаёвую кватэру ў Мінску за сувенірныя долары

29-гадовы непрацуючы мінчанін здолеў прысвоіць трохпакаёвую кватэру ў Мінску, разлічыўшыся за яе сувернірнымі банкнотамі. Ён змог знайсці даверлівых гаспадароў жылля ў Мінску, якім прапанаваў абмяняць іх кватэру на яго дом у Смалявічах. Аднак ён угаварыў аформіць гэта не як абмен, а як дзве дамовы аб куплі-продажу.

У якасці гарантыі першай здзелкі махляр пагадзіўся перадаць пацярпелым 65 тысяч долараў, але пакунках, якія яны атрымалі, былі толькі сувенірныя банкноты, якія візуальна нагадвалі 50 і 100 долараў. Дамова аб куплі-продажы кватэры ў Мінску была падпісаная, а вось дамову аб продажы свайго дома зламыснік не збіраўся падпісваць. Пасля заключэння здзелкі ён знік.

У чэрвені гэтага года маладога чалавека затрымалі і яго справай заняўся Следчы камітэт. Падчас расследавання выявіліся іншыя эпізоды ў яго крымінальнай біяграфіі. Цягам мінулага года ён заключаў дамовы на пастаўку будаўнічых матэрыялаў і на выкананне будаўніча-мантажных працаў у сваім доме ў Смалявіцкім раёне і ў кватэры ў Мінску, аднак пасля адмаўляўся аплачваць тавары і паслугі.

Таксама выявілася, што махляр напаў на чалавека на глебе непрыязных адносінаў: падчас узніклага канфлікту ён пагражаў пацярпеламу, прыставіўшы да шыі нож. Цяпер маладому чалавеку інкрымінуюць злачынствы паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.


Фота: Следчы камітэт

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі