Магіляўчане ўручную выкапалі тону бульбы, пакуль ахова ўбачыла злодзеяў

Крымінальную справу па ч. 2 арт. 205 КК (крадзеж, учынены групай асоб) пачалі магілёўскія міліцыянты на шасцярых жыхароў абласнога цэнтра. Як інфармуе БелаПАН, магіляўчане, двое з якіх раней судзімыя, кралі бульбу ў аграфірме "Вейна" ў Магілёўскім раёне. Да таго як ахова заўважыла злачынцаў, яны здолелі ўручную выкапаць, скласці ў мяшкі і пагрузіць на двое калёс амаль тону клубняў. Усе зламыснікі затрыманыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі