Вы тут

Магчымасць памілавання Сафіі Сапегі абмяркоўваецца — амбасада Расіі

Сафія Сапега / фота з сацсетак

Магчымасць памілаваць арыштаваную ў Беларусі расіянку Сафію Сапегу — пасля звароту яе бацькі Андрэя да Аляксандра Лукашэнкі — абмяркоўваецца, мяркуе амбасадар Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў. Пра гэта ён заявіў агенцтву РІА Навіны.

На мінулым Андрэй Сапега запісаў відэазварот да Лукашэнкі і папрасіў аб літасці. Ён спадзяецца сустрэцца з Лукашэнкам падчас візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ва Уладзівасток і ўгаварыць яго памілаваць дзяўчыну.

"Ён [Бацька Сапегі - Еўрарадыё] звярнуўся. Значыць, [магчымасць аб памілаванні-Еўрарадыё] абмяркоўваецца", — сказаў дыпламат.

Пры гэтым дыпламат адзначыў, што ў яго няма інфармацыі аб якой-небудзь рэакцыі з боку беларускай адміністрацыі. "Але раз гэта ўжо ў публічнай прасторы, то, натуральна, рэакцыя нейкая будзе", — мяркуе амбасадар.

Грамадзянка Расіі Сафія Сапега была затрыманая разам з журналістам Раманам Пратасевічам 23 траўня. Яны ляцелі з Афін у Вільню на самалёце Ryanair, які пасля размовы з беларускімі дыспетчарамі здзейсніў вымушаную пасадку ў Мінску. На беларускім тэлебачанні праз некалькі дзён паказалі відэа з удзелам Сафіі Сапегі, дзе яна казала, што з'яўляецца рэдактарам Telegram-канала "Чорная кніга Беларусі", які публікуе асабістыя звесткі сілавікоў.

14 чэрвеня кіраўнік Следчага камітэта Дзмітрый Гара распавёў, што Сапегу "прад'яўлена абвінавачванне па адным артыкуле. Гэта арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.