Мабільны аператар “БелСел” перастане працаваць у шэрагу рэгіёнаў

Прычына — мадэрнізацыя сеткі. Кампанія прыносіць прабачэнні за такую сітуацыю і плануе дадаткова паведаміць пра аднаўленне абслугоўвання, перадае БелаПАН.



У кампаніі таксама змяніўся кіраўнік — выканаўцам абавязкаў дырэктара “БелСел” прызначаны Сяргей Шынкароў. Раней мабільны аператар паведамляў пра планы запусціць у 2013 годзе сетку новага пакалення LTE (4G)


ТАА СП “БелСел” — першы сотавы аператар Беларусі, які атрымаў ліцэнзію Міністэрства сувязі. СП утварылася яшчэ ў 1992 годзе. На сёння гэта цалкам прыватны бізнес: у 2012 годзе РУП “Белтэлекам” выйшла са складу заснавальнікаў кампаніі і патлумачыла гэта адсутнасцю прапановаў наконт далейшага развіцця бізнесу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі