Лёс будынка мінскага касцёла св. Язэпа дагэтуль невядомы – Павел Наздра

У Мінску прыпыненыя праектна-вышукальніцкія працы па пераабсталяванні былога кляштара бернардынцаў у гасцініцу і гандлёва-бытавыя аб’екты. Такім чынам сталічныя ўлады адрэагавалі на калектыўны зварот грамадскіх актывістаў Мазыра з некалькімі тысячамі подпісаў. 
Адказ з камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкаму прыйшоў учора. Аднак у ініцыятара збору подпісаў у Мазыры Паўла Наздры няма аптымістычнага настрою:

“Гэта не перамога. Таму што яны так туманна склалі адказ, што цяжка было разабрацца… Яны ў любы момант могуць аднавіць праектную дакументацыю пад рэканструкцыю менавіта пад гасцінічны комплекс”.

Паводле словаў Паўла Наздры, у лісце згадваюцца толькі два старажытныя будынкі па вуліцы Кірыла і Мяфодзія - № 6 і №8. Чыноўнікі паведамілі, што разглядаецца магчымасць перапрафілявання комплексу пад гісторыка-культурны аб’ект.

А вось пра будынак № 4 - касцёла св. Язэпа, вяртання якога ўжо некалькі гадоў дамагаюцца вернікі, – ні слова. Таму мазырскія актывісты будуць працягваць збіраць подпісы і дамагацца ад мінскіх уладаў дакладнага адказу пра лёс касцёла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі