Ля Пухавічаў пагрузчык сутыкнуўся з юнібусам: кіроўца ў реанімацыі
У Пухавіцкім раёне пагрузчык сутыкнуўся з вазком юнібус. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне Дзяржкамітэта судовых экспертызаў па Мінскай вобласці, здарэнне адбылося 15 снежня. Кіроўца пагрузчыка рухаўся па гравійнай дарозе, дзе ў той момант праходзілі выпрабаванні новага віду транспарту. У пэўны момант юнібус і пагрузчык перасекліся на шляху і сутыкнуліся.
У пагрузчыка адарвала кабіну, а яго кіроўца атрымаў множныя траўмы і пераломы. Цяпер ён у рэанімацыі ў цяжкім стане.
Спецыялісты займаюцца расследаваннем абставінаў здарэння.