Ля метро “Міхалова” ў Мінску быў пажар, здалёк бачылі слуп чорнага дыму (відэа)
30 траўня ля станцыі метро “Міхалова” ў Мінску, на скрыжаванні вуліц Гурскага і Янкі Брыля быў вялікі пажар. Слуп чорнага дыму было бачна здалёк, з іншых раёнаў горада.
Фота: TUT.by
У тым раёне знаходзіцца ветстанцыя і пункт часовага ўтрымання жывёл "Фауна горада". А крыху далей — прамзона, аўтазапраўка "Беларуснафта" і “Мінаблгаз”.
Паводле інфармацыі Еўрарадыё, вялікай небяспекі ні для людзей, ні для жывёлаў не было — гарэлі склады ў прамзоне па вуліцы Гурскага, побач з "Фауна горада".
Высветлілася, што гарэў уцяпляльнік. У 12.39 пажар быў ліквідаваны.
12:39 пожар на ул. Гурского ликвидирован, пострадавших нет
— 112.by МЧС Беларуси (@112by) May 30, 2018